Знайсці
20.02.2019 / 10:236РусŁacБел

Макей: З Расіяй, Кітаем і Турцыяй у нас самае вялікае адмоўнае сальда знешнегандлёвага балансу

З Расіяй, Кітаем і Турцыяй у Беларусі самае вялікае адмоўнае сальда знешнегандлёвага балансу. Даклады паслоў у гэтых краінах з меркаваннем аб тым, як вырашыць сітуацыю, сёння заслухаюць у МЗС. Пра гэта Уладзімір Макей заявіў на пашыраным пасяджэнні калегіі МЗС па выніках працы за 2018 год, паведамляе Tut.by

Як патлумачыў Макей, на пасяджэнні калегіі МЗС падвядзе вынікі працы за мінулы год і вызначыць задачы на ​​перспектыву, з акцэнтам, у першую чаргу, на знешнеэканамічны складнік. Таксама падчас закрытай часткі пасяджэння ў МЗС заслухаюць даклады паслоў у Расіі, Кітаі і Турцыі.

— Чаму менавіта гэтыя краіны? Бо менавіта з гэтымі краінамі ў Беларусі самае найбольшае адмоўнае сальда. І мы павінны пачуць меркаванні нашых паслоў, як выправіць гэтую сітуацыю, — заявіў Макей.

У цэлым 2018 год быў для МЗС напружаным, але і выніковым, расказаў міністр.

— Разглядаючы яго вынікі скрозь прызму тых задач, знешнепалітычных і знешнеэканамічных, якія паставіў перад намі кіраўнік дзяржавы, варта адзначыць, што ў няпростых знешніх умовах наша краіна вытрымала курс на забеспячэнне суверэнітэту, правядзенне незалежнай, збалансаванай шматвектарнай палітыкі, развіццё інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы, дыверсіфікацыю знешняга гандлю, умацаванне бяспекі не толькі ў рэгіянальным, але і глабальным маштабах, — заявіў Макей.

Кіраўнік МЗС адзначыў, што выразна выконваючы свае абавязацельствы ў рамках стратэгічнага партнёрства з Расіяй, Беларусь працягнула ўмацоўваць тэндэнцыю да нармалізацыі адносін на «еўра-атлантычным вектары».

Алена Талкачова, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера