Знайсці
20.02.2019 / 09:217РусŁacБел

Украіна абвясціла ў вышук галоўнага фігуранта справы аб крушэнні «Боінга» пад Данецкам

Служба бяспекі Украіны абвясціла ў вышук Алега Іваннікава, меркаванага афіцэра ГРУ, якога называюць ключавым фігурантам справы аб авіякатастрофе «Боінга» рэйса MH17 ў ліпені 2014 года над Данбасам.

Паводле інфармацыі, размешчанай у базе дадзеных МУС Украіны, Іваннікаву інкрымінуюцца артыкулы КК аб стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі і вядзенні агрэсіўнай вайны.

Як раней паведамлялі даследчая група Bellingcat і расійскае выданне The Insider, Алег Іваннікаў каардынаваў дзеянні сепаратыстаў, а таксама наёмнікаў ПВК «Вагнер» на тэрыторыі самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі. У мінулым ён таксама пад чужым імем узначальваў міністэрства абароны Паўднёвай Асеціі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930