Знайсці
19.02.2019 / 18:0513РусŁacБел

У школах Грузіі цяпер прапануюць вучыць кітайскую мову замест рускай

Міністэрства асветы Грузіі плануе ўвесці ва ўсіх сярэдніх школах краіны кітайскую у якасці другой замежнай мовы, паведамляе Коммерсант.

Кіраўнік дэпартамента развіцця агульнай адукацыі міністэрства асветы Марыям Чыкабава патлумачыла, што рашэнне прынялі з улікам шматлікіх просьбаў школ і бацькоў. Ужо ў наступным навучальным годзе бацькі, чые дзеці перайшлі ў пяты клас, змогуць абраць у якасці другой абавязковай замежнай мовы кітайскую.

Першай абавязковай замежнай мовай у Грузіі лічыцца англійская, і дзеці вучаць яе з першага класа. Другой замежнай мовай, якую пачынаюць вывучаць з пятага класа сярэдняй школы, бацькі цяпер часцей за ўсё выбіраюць рускую. Аднак сітуацыя неўзабаве можа істотна змяніцца, і замест рускай грузінскія школьнікі будуць вывучаць кітайскую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930