Знайсці
19.02.2019 / 18:064РусŁacБел

Румас раскрытыкаваў працу дзяржсектара

Ключавой задачай урада ў 2019 годзе будзе павышэнне эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці дзяржсектара, заявіў прэм'ер Сяргей Румас на пасяджэнні Рады Міністраў, перадае БелТА.

«Ключавой задачай урада на бліжэйшую перспектыву з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці дзяржаўнага сектара эканомікі, прычым гэта тычыцца як рэспубліканскіх, так і камунальных прадпрыемстваў. Сёння фактычна не працуюць рынкавыя інструменты для фінансавага аздараўлення прадпрыемстваў. Пры гэтым многія дзяржаўныя прадпрыемствы разлічваюць выключна на бюджэтную падтрымку», — адзначыў Сяргей Румас.

«Прадпрыемствы, якія не выканалі ўмоў аказанай ім дзяржпадтрымкі і не дасягнулі задэклараваных мэтаў яе давання, больш не маюць права разлічваць на такую ​​дапамогу. Калі прадпрыемства сапраўды развіваецца, выходзіць на стабільную і рэнтабельную працу, але па аб'ектыўных прычынах не можа своечасова пагасіць назапашаную запазычанасць, урад у выключных выпадках гатовы разгледзець магчымасць яе рэструктурызацыі», — растлумачыў Сяргей Румас.

Але ўсе рашэнні будуць суправаджацца жорсткім кантролем з боку ўрада і, як правіла, зменай кіраўніка прадпрыемства. Акрамя гэтага у 2019 годзе ўрад зоймецца выбудоўваннем карпаратыўнага кіравання на дзяржпрадпрыемствах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031