Знайсці
19.02.2019 / 16:19РусŁacБел

У Беларусі ў 2021 годзе можа з'явіцца іпатэка

Міністэрства эканомікі распрацавала праект указа аб укараненні ў Беларусі іпатэкі, гэты механізм можа запрацаваць з 2021 года. Пра гэта паведаміў журналістам міністр эканомікі Дзмітрый Круты, паведамляе БелТА.

Чытайце таксама:

Снапкоў абяцае, што іпатэка запрацуе да лета 2011

Ермакова: Іпатэка ў гэтым годзе запрацуе ў поўным аб'ёме

Іпатэка ў Беларусі можа запрацаваць цягам года

«Гэта пакуль што яшчэ сыры дакумент, па ім трэба будзе шырокая дыскусія. Вельмі шмат момантаў нам яшчэ трэба балансаваць з дзяржаўнымі органамі, каб максімальна засцерагчы нашых грамадзян пры ўкараненні гэтага інстытута», — адзначыў Дзмітрый Круты.

Міністр таксама пазначыў магчымыя тэрміны, калі запрацуе іпатэка.

«Ключавым момантам стане забеспячэнне прымальных макраэканамічных параметраў у 2019 і 2020-м. І, можа быць, з 2021 года мы будзем запускаць іпатэку ў Беларусі на паўнавартаснай аснове», — дадаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера