Знайсці
19.02.2019 / 15:12РусŁacБел

Грузавік загарэўся ў пункце пропуску «Казловічы»: яго патушылі мытнікі

Супрацоўнікі Брэсцкай мытні самастойна аператыўна ліквідавалі ўзгаранне грузавога аўтамабіля на тэрыторыі пункта пропуску «Казловічы». У момант узгарання кіроўца аўтацягніка, грамадзянін Польшчы, знаходзіўся ў зале мытнага афармлення, паведамляе Мытны камітэт.

Мытнікі абясточылі аўтамабіль шляхам адключэння сілавога акумулятара ад сеткі аўтамабіля, затушылі ўзгаранне вогнетушыцелем да вяртання вадзіцеля аўтацягніка.

Іншыя транспартныя сродкі, якія знаходзяцца ў небяспечнай зоне, эвакуіраваны на бяспечныя парковачныя месцы.

Далейшыя аператыўныя дзеянні былі праведзены супрацоўнікамі МНС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера