Знайсці
19.02.2019 / 14:103РусŁacБел

Міністр культуры: Рэальныя страты ад бягучай дзейнасці «Беларусьфільма» за год — 332 тысячы рублёў

Мінск-навіны

Міністр культуры Юрый Бондар станоўча ацаніў працу Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Гэтыя словы прагучалі ў яго дакладзе на выніковай калегіі Міністэрства культуры. Поўны тэкст яго даклада быў апублікаваны на сайце ведамства. Вытрымкі прыводзіць Tut.by

Па словах Бондара, па выніках працы за 2018 год у разы перавыкананы ключавыя паказчыкі.

— Павялічылася выручка ў адносінах да 2017 года ад усіх без выключэння відаў дзейнасці (пры гэтым ад рэалізацыі маёмасных правоў паказу фільмаў выручка павялічылася ў 2,8 разу).

Як падкрэсліў Бондар, у 2,3 разу знізіліся рэальныя страты ад бягучай дзейнасці «Беларусьфільма». У 2017 годзе яны склалі 778 тысяч рублёў, у 2018-м - 332 тысячы рублёў.

- Забяспечана павелічэнне долі фільмаў беларускай вытворчасці ў дзяржаўнай кінасетцы.

Пры гэтым, па словах міністра, кінастудыі «па-ранейшаму не хапае абаротных сродкаў, вытворчая база можа выкарыстоўвацца больш эфектыўна. Адчуваецца «дэфіцыт» высокамастацкіх сцэнарыяў актуальнага сацыяльнага зместу »

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031