Знайсці
19.02.2019 / 13:465РусŁacБел

Міністр працы: Бясплатнае ЭКА — правільны крок, і да гэтага трэба рухацца

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч лічыць прадастаўленне магчымасці бясплатнага правядзення адной спробы ЭКА правільным крокам. Пра гэта яна заявіла журналістам па выніках нарады ў Лукашэнкі, піша БелТА.

Ірына Касцевіч распачала з статыстыкі, адзначыўшы, што ў 2015 годзе ў Беларусі быў зарэгістраваны пік нараджальнасці: на свет з'явіліся каля 120 тыс. дзяцей. Але пасля гэтага нараджальнасць паступова стала зніжацца. Так, у мінулым годзе нарадзіліся менш за 95 тыс. дзяцей. На 1 студзеня 2019 года колькасць насельніцтва ў Беларусі склала амаль 9,476 мільёна чалавек.

«Што тычыцца нараджальнасці, зараз прыйшло малаколькаснае пакаленне 1990-х. Па гэтай прычыне у нас скарачаецца патэнцыял жанчын дзетароднага ўзросту, — звярнула ўвагу яна. — Вядома, трэба нарошчваць і інтэнсіўнасць нараджэння дзяцей. Але гэта перш за ўсё спрыяльныя ўмовы: стабільная эканоміка, жыллё і адпаведнае матэрыяльнае становішча сем'яў. і ў гэтым напрамку мы будзем працаваць».

На нарадзе разглядалася магчымасць прадастаўлення сем'ям адной бясплатнай спробы правядзення ЭКА. «Як міністэрства мы за. Гэта дасць магчымасць атрымаць дадаткова ад 1,5 тыс. да 2 тыс. дзяцей - добрых, здаровых дзяцей, грамадзян Рэспублікі Беларусь. Чаму б не рухацца ў гэтым кірунку? Правільны крок, і да гэтага трэба рухацца», — лічыць міністр.

Кандрусевіч выступіў супраць ЭКА: Яно парушае святасць акту зачацця

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031