Знайсці
19.02.2019 / 12:5610РусŁacБел

Нападнік у Стоўбцах пачаў даваць паказанні

Як даведалася Свабода, падазраваны ў падвойным забойстве і спробе забойства ў школе № 2 у Стоўбцах Вадзім М. пачаў даваць паказанні. Гэтую інфармацыю таксама пракаментавалі ў Следчым камітэце.

«Пакуль магу паведаміць толькі тое, што расследаванне працягваецца, следчыя працягваюць высвятляць усе абставіны. Праводзяцца планавыя следчыя дзеянні. Іншая інфармацыя ў інтарэсах следства ў найбліжэйшы час паведамляцца не будзе», — паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч.

Затраманы неўзабаве пасля здарэння ў школе N2 Вадзім М. да гэтага часу знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання райаддзела міліцыі ў Стоўбцах.

Як паведаміла ў суботнім нумары стаўбцоўская раённая газета «Прамень», следчыя разглядаюць розныя версіі забойства — ад канфліктнай сітуацыі да псіхалагічнага ўздзення на падлетка, у тым ліку праз інтэрнэт, рэлігійную секту і да т.п.

Выданьне цытуе намесніцу дырэктара школы N2 Ірыну Гарэлік, якая вяла ўрок матэматыкі, падчас якога адбыўся напад на Аляксандра Р. Паводле яе, Вадзім М., зайшоўшы ў клясу, дзе яна вяла ўрок, накіраваўся менавіта да парты Аляксандра Р.

«Саша паміраў у мяне на руках. Калі трагедыя здарылася, у нас толькі-толькі пачаўся ўрок матэматыкі. Мы паспелі праверыць толькі адно хатняе заданне. Тут адчыніліся дзверы, увайшоў дзесяцікласнік, у долю секунды ён прайшоў міма сцяны, накіраваўся да трэцяй парты і нанёс удар Сашу. Мы падхапілі яго на рукі, адсунулі сталы, сталі спыняць кроў. Я маліла Бога: Сашачка, не памірай», — распавяла Ірына Гарэлік.

Паводле медыцынскага агляду, падазраваны не быў ні ў стане алкагольнага ап’янення, ні пад уздзеяннем наркотыкаў ці псіхатропаў.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031