Знайсці
19.02.2019 / 11:203РусŁacБел

Шніцаль «Карпыч», катлета «Загадка» і кекс «Зебра» — у школьных сталовых Мінска абновяць меню

Распрацаваны новыя стравы для харчавання вучняў 1-11-х класаў, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

фота «Мінск-Навіны»

— Плануецца ўкараненне распрацаваных страў у дзеючае двухтыднёвае школьнае меню, — пракаментавалі ў ГУСР, — працэс будзе працягвацца з 18 лютага па 1 сакавіка гэтага года і закране 20 харчблокаў школ і гімназій Мінска.

У рацыён харчавання будуць уключаны такія новыя стравы: салаты «Вясенні» і «Свежасць», катлеты «Выдатнік» і «Загадка», каўбаска «Пераменка», шніцаль «Карпыч», бульбяная бабка «Школьная», каша «Сонечная», «Маннік ванільны», здоба «Усмешка», кекс «Зебра», слодыч мучная «Медавічок» і іншыя.

Каб высветліць, ці спадабаліся навінкі, дзецям прапануюць запоўніць анкету. Па выніках апытання найбольш запатрабаваныя з новых страў уключаць у двухтыднёвае меню ўсіх школ на вясенні перыяд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930