Знайсці
19.02.2019 / 10:528РусŁacБел

На нарадзе ў Лукашэнкі абмеркавалі дэмаграфічную сітуацыю і падтрымку сем'яў з дзецьмі

Дэмаграфічная сітуацыя і ўдасканаленне мер дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, абмяркоўваецца сёння на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, піша БелТА.

«У сферы дэмаграфічнай бяспекі мы сутыкаемся з такімі ж праблемамі, як і большасць дзяржаў свету. Гэта зніжэнне ўзроўню нараджальнасці і павелічэнне натуральнага змяншэння насельніцтва. Калі не прымаць мераў, то, па прагнозах спецыялістаў, тэндэнцыі да зніжэння колькасці насельніцтва і яго старэння будуць толькі ўзмацняцца аж да 2040 года, як разлічваюць спецыялісты», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што для падтрымкі сем'яў з дзецьмі ў Беларусі прыняты выключныя меры. Сярод іх - аплачваемы адпачынак па догляду за дзіцем да трох гадоў, льготнае крэдытаванне для шматдзетных і праграма сямейнага капіталу.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, наколькі прынятыя меры эфектыўныя і ці спрыяюць яны павышэнню нараджальнасці.

«Прырост насельніцтва, павышэнне яго працоўнага патэнцыялу — пытанне нацыянальнай бяспекі, стабільнасці нашай дзяржавы, дабрабыту цяперашняга і будучых пакаленняў», - падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама распавёў, што яму да гэтага часу дакладваюць аб недапрацоўках ў забеспячэнні шматдзетных сем'яў жыллём. Вырашыць гэтае пытанне да 2021 года ён даручаў на нядаўняй нарадзе-семінары па будаўніцтве.

Ён спытаў, як выконваецца гэта праграма і ці дазволіла яе рэалізацыя знізіць смяротнасць насельніцтва. «Як гэта праграма рэалізоўваецца, я бачу, глыбока акунуўшыся ў гэтую праблему. Мы пакуль вельмі многа гаворым пра здаровы лад жыцця, пстрыкаем абцасамі, пачынаючы ад урада, у прыватнасці, віцэ-прэм'ера, які павінен гэтым займацца, кіраўніка Адміністрацыі і іншых падначаленых … яшчэ раз папярэджваю: хоць адно невыкананне маё даручэнне - адразу збірайцеся і ідзіце, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я таксама патрабаваў ад міністра аховы здароўя прыняць комплексныя меры па зніжэнні смяротнасці. Хацелася б пачуць, што робіцца ў гэтым плане»

Кіраўнік дзяржавы рэзюмаваў: у бліжэйшыя гады неабходна распрацаваць і рэалізаваць дзейсныя меры, накіраваныя на павелічэнне нараджальнасці насельніцтва Беларусі. Пры гэтым важна, дадаў ён, надаць увагу фарміраванню ў грамадстве пазітыўнага і паважлівага стаўлення да мацярынства і сямейных каштоўнасцяў. «Чакаю ад удзельнікаў актыўнага абмеркавання і прапаноў па паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне. Ніякіх самасправаздач і размовы: трэба было разглядаць ва ўрадзе гэтыя пытанні, перш чым прыходзіць да прэзідэнта», - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

У нарадзе ўдзельнічаюць прэм'ер-міністр, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, старшыні аблвыканкамаў і кіраўніцтва Банка разв

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930