Знайсці
18.02.2019 / 22:354РусŁacБел

Памёр марак з легендарнай фатаграфіі «Пацалунак на Таймс-сквер»

Ветэран ВПС ЗША Джордж Мендонса, які стаў героем знакамітай фатаграфіі «Пацалунак на Таймс-сквер», памёр у ЗША на 96-м годзе жыцця, паведамляе Chicago Tribune.

Медсястра Грэта Цымер Фрыдман, якую цалуе на фотаздымку Мендонса, памерла ў верасні 2016 года на 93-м годзе жыцця.

Здымак быў зроблены 14 жніўня 1945 года на плошчы Таймс-сквер у Нью-Ёрку пасля абвяшчэння 33-м прэзідэнтам ЗША Гары Трумэнам заканчэння вайны з Японіяй. На плошчы сабраўся радасны натоўп, дзе было больш чым 2 мільёны чалавек.

Да 21-гадовай Фрыдман падышоў малады марак Мендонса, якога яна да гэтага ні разу не сустракала, і пацалаваў. Маладую пару сфатаграфаваў Альфрэд Эйзенштадт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031