Знайсці
18.02.2019 / 19:0625РусŁacБел

Музыкант Лабанок на машыне збіў абаронцу Курапатаў Урбановіча. ДАІ забрала правы

У Курапатах 16 лютага адбыўся чарговы інцыдэнт. Аўтамабіль «Лада» здзейсніў наезд на лідара «Маладога фронта» Дзяніса Урбановіча. Наезд быў дастаткова моцны, што Дзяніса хуткая дапамога адвезла ў бальніцу.

Збіты Дзяніс Урбановіч.

Як потым высветлілася, за рулём аўто быў музыка, кантрабасіст Анатоль Лабанок. Ён прыязджае выступаць у рэстаран «Паедзем, паядзім». Адна з абаронцаў Курапатаў Ганна Шапуцька кажа, што Лабанок нават не збіраўся спыняцца і ехаў па сустрэчнай паласе. У Дзяніса Урбановіча няма пераломаў, але ёсць моцныя ўдары.

Міліцыя праводзіла эксперымент з Анатолем Лабанком, у музыкі забралі правы. Машына была зарэгістраваная на ягоную дачку Наталлю, якая таксама потым прыехала ў Курапаты.

Анатоль Лабанок грае на кантрабасе, а таксама вучыць дзяцей ігры на гітары ў дзіцячай музычнай школе Мінска №18. Калісьці ён выступаў з беларускім бардам Алесем Камоцкім. Праўда, Камоцкі сказаў, што сувязі даўно згубленыя і апошні сумесны выступ быў у 2014 годзе.

Нам удалося звязацца з Анатолем Лабанком, каб пачуць ягоную версію здарэння.

Кантрабасіст Анатоль Лабанок.

«Я пабачыў, што гэтыя людзі выклалі ў інтэрнэт пра мяне, і зразумеў, што сутыкнуўся з подлымі і хлуслівымі людзьмі. Гэта чыстая правакацыя. Ёсць улады, якія разбяруцца і вынесуць вердыкт, хто мае рацыю, а хто не мае.

Я не хачу нічога казаць, бо ўжо выслухаў пра сябе столькі бруду: і пра сваё прозвішча, і пра паходжанне.

Я раней думаў, што Беларускі народны фронт [БНФ як арганізацыя не пікетуе «Паедзем, паядзім», але там удзельнічаюць асобныя сябры арганізацыі — «НН»] — гэта прыстойныя людзі, якія рупяцца пра нацыянальную свядомасць, а яны проста чуткі збіраюць і абліваюць брудам.

На мяне сталі казаць, што я расіянін, што ў мяне дзед у НКВД служыў. Адразу так сталі абгаворваць. У мяне партызанскія карані, што з мамінай лініі, што з бацькавай. Яны нават гісторыі сваёй не ведаюць.

У Курапатах няхай збіраюць грошы, ставяць помнікі, вянкі, збіраюцца, успамінаюць. А не гэтымі радыкальнымі метадамі, што гэта за метады такія? Любы мір лепшы за вайну. А гэта вайна! На маленькім узроўні, але вайна, правакацыя.

На якой аснове вы перагароджваеце дарогу? Хто ім даў права? Яны не разумеюць, што парушаюць правілы дарожнага руху? Прычым планамерна парушаюць. Там гісторыі няма, гэта пастановачны момант.

Што там у інтэрнэце напісалі? Што ён пабіў галаву? Гэта няпраўда! Удар пляча і ўсё. Я ж бачыў даведкі. Ніхто ніякіх галоваў не біў, бл… Я вам сказаў усё, што хацеў, больш не тэлефануйце мне».

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031