Знайсці
18.02.2019 / 18:12РусŁacБел

Віцебскага дэсантніка абвінавачваюць у перавышэнні ўлады

Да 10 гадоў пазбаўлення волі пагражае былому камандзіру аддзялення 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады ў Віцебску. Старэйшага сяржанта Аляксея Раманенку абвінавачваюць у перавышэнні ўлады, спалучаным з гвалтам. Ён загадаў малодшым па званні зрабіць кулёк праз металічную агароджу, пры гэтым аднаго з іх ударыў нагой, а другі вайсковец падчас кулька зламаў ключыцу.

Які матыў быў у Аляксея Раманенкі, зараз высвятляе следства. Крыніцы, знаёмыя з інцыдэнтам, паведамляюць, што 22-гадовы сяржант такім чынам «спрабаваў паказаць сваю ўяўную перавагу».

Першапачаткова пацярпеламу радавому паставілі дыягназ «звычайны вывіх», аднак пасля кансультацыі са спецыялістам у дакументах з'явіўся дыягназ «закрыты пералом ключыцы».

На пытанне, ці была спроба ўтаіць рэальны дыягназ, прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў заявіў:

— Усё пакажа следства. З няўхільнай цвёрдасцю заяўляю, што ў войску будуць выкараняцца любыя правапарушэнні. Калі віна будзе даказаная, вайсковец будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Аляксей Раманенка служыў у 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе, пасля чаго ў маі 2018 года з ім склалі кантракт. А ўжо ў снежні адбыўся інцыдэнт.

У студзені 2019-га Раманенка быў звольнены з вайсковай службы ў запас, у лютым у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па ч.2 арт. 455 КК.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930