Знайсці
18.02.2019 / 17:553РусŁacБел

Расійскі тэлевядучы ўспомніў пра сваю «сустрэчу» з кітайскім міністрам, якога ніколі не існавала

Расійскі тэлевядучы Андрэй Каравулаў працытаваў на сваёй старонцы ў Facebook фэйкавую навіну пра кітайскага міністра Джыана Мінга. Ён успомніў, што асабіста сустракаўся з ім і падарыў яму сваю кнігу «Рускае пекла».

Нататка, дзе паведамлялася, што Мінг нібыта адмовіўся паціскаць руку Анатолю Чубайсу, была апублікавана на парадыйным сайце фэйкавых навін «Панарама». Кітайскі дзяржслужачы і гэтая гісторыя былі цалкам выдуманыя супрацоўнікамі партала.

Каравулаў скапіяваў падробленую навіну і намякнуў, што такое меркаванне магло сфармавацца ў Мінга дзякуючы яго кнізе «Рускае пекла».

«Затое я памятаю, як дарыў кнігу спадару Мінгу. Там шмат пра Чубайса. Ён мой любімы персанаж», — сказаў на заканчэнне ён.

Пазней расійскі журналіст паспрабаваў патлумачыць свой канфуз. Па словах тэлевядучага, ён мог пераблытаць імёны кітайскіх дзяржслужачых, бо падзеі адбываліся даўно.

«Я магу блытаць кітайскія імёны, — асабліва адсюль, з Новай Зеландыі, дзе я ўжо амаль два месяцы», — заявіў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера