Знайсці
18.02.2019 / 12:5820РусŁacБел

Пасля Сочы: расійскія тэлеграм-каналы распаўсюджваюць чуткі пра адстаўку Макея

Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна на мінулым тыдні ў Сочы спарадзілі шэраг версій і чутак. Тэлеграм-каналы, якія спецыялізуюцца на інфармацыйных атаках на Беларусь, у прыватнасці, паведамляюць, што найбліжэйшым часам у адстаўку будзе адпраўлены міністр замежных справаў Уладзімір Макей.

Уладзімір Макей. Фота Волі Афіцэравай.

У Расіі ўжо некалькі гадоў Макея ўспрымаюць як галоўнага лабіста еўраінтэграцыі Беларусі. Сайты накшталт «Рэгнума» спрабавалі дыскрэдытаваць міністра, заяўляючы, што ён рыхтуе захоп улады ў краіне. Тым не менш Лукашэнка не вёўся на такія маніпуляцыі. І нават выказаў падтрымку Макею на адной з прэс-канферэнцый.

Называюць нават асобу, якая можа змяніць Макея, — гэта ягоны першы намеснік Андрэй Еўдачэнка. Яму 60 гадоў. Усё жыццё адпрацаваў у якасці дыпламата. Быў паслом Беларусі ў Венгрыі і Бельгіі (адначасова прадстаўніком пры Еўрасаюзе і НАТА).

Пры гэтым расейцы пішуць, што Макей можа ўзначаліць Раду бяспекі пасля таго, як Станіслаў Зась будзе пераведзены ў кіраўніцтва АДКБ. Такая перастаноўка, наадварот, магла б сведчыць пра павышэнне ўплыву Макея. Другой магчымай пасадай называецца старшынства ў Савеце рэспублікі, але толькі пасля наступных парламенцкіх выбараў.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930