Знайсці
18.02.2019 / 11:222РусŁacБел

Мясніковіч: Беларусь чакае польскія інвестыцыі, а Форт-Трамп стане тэмай дыялогу

Беларусь і Польшча выбралі ў якасці прыярытэту двухбаковых адносін інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, падводзячы вынікі візіту беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Польшчу, паведамляе БЕЛТА.

На перагаворах з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім абмяркоўваліся магчымасці далейшага павелічэння двухбаковага тавараабароту, тэмп росту якога ў 2018 годзе склаў 5,3 %. Бакі прыйшлі да высновы, што падыходы таварнага супрацоўніцтва не маюць вялікіх перспектыў, хоць і гэта важны і патрэбны напрамак. «Прыярытэт развіцця двухбаковых адносін — інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Мы абмяркоўвалі вельмі многія праекты і прыйшлі да высновы, што трэба даваць пазітыўны сігнал бізнесу (і, у першую чаргу, гэта будзе зроблена польскім бокам), каб прыватныя інвестыцыі больш актыўна заходзілі ў Беларусь», — расказаў Міхаіл Мясніковіч.

На сустрэчы закраналіся таксама пытанні ўзаемадзеяння ў электраэнергетыцы. Дасягнута дамоўленасць аб аднаўленні работы групы па супрацоўніцтве ў гэтай сферы.

Міхаіл Мясніковіч у час перагавораў у Варшаве ўзнімаў тэму будаўніцтва ў Польшчы амерыканскай ваеннай базы «Форт Трамп». «Польскі бок даволі канструктыўна рэагаваў і запэўніваў і на ўзроўні міністра замежных спраў, і прэзідэнта, што гэта ні ў якім выпадку не павінна прывесці да нейкай эскалацыі напружанасці. Польскі бок, мяркую, пачуў нашу занепакоенасць. Будуць адпаведныя дыялогі на ўзроўні міністраў абароны і па лініі міністэрстваў замежных спраў», — праінфармаваў старшыня Савета Рэспублікі.

БЕЛТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930