Знайсці
17.02.2019 / 21:563РусŁacБел

Польскі прэм’ер адмяніў візіт у Ізраіль праз спрэчку аб Халакосце

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі. Фота: Flickr

Дыпляматычны скандал справакавала выказваньне прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нэтаньягу з нагоды польскага «закону аб Галакосьце», які выклікаў бурныя дыскусіі, перадае Радыё Свабода.

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі адмовіўся ад удзелу ў саміце Вышаградскай чацьвёркі, які пройдзе ў Ерусаліме на будучым тыдні. Польшчу на сустрэчы лідэраў чатырох усходнеэўрапейскіх краінаў будзе прадстаўляць кіраўнік МЗС Яцэк Чапутовіч. Пра гэта ў нядзелю, 17 лютага, паведаміў прадстаўнік польскага ўраду ў этэры тэлеканалу TVP.

Прычынай незадаволенасьці кіраўніка польскага ўраду сталі выказваньні прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу, зробленыя ім у Варшаве падчас міжнароднай канфэрэнцыі па праблемах Блізкага Ўсходу.

Ізраільскі журналіст папрасіў Нэтаньягу пракамэнтаваць прыняты ў Польшчы закон, які прадугледжвае штрафы і тэрміны да трох гадоў пазбаўленьня волі за публічныя выказваньні аб дачыненьні палякаў да Галакосту ў гады Другой сусьветнай вайны.

«Палякі супрацоўнічалі з нацыстамі, і я ня ведаю нікога, хто быў асуджаны за такое выказваньне», — заявіў ізраільскі прэм’ер.

Публікуючы справаздачу аб прэс-канфэрэнцыі, сайт газэты Jerusalem Post прывёў выказваньне прэм’ер-міністра без двукосься, выкарыстоўваючы словазлучэньне «польскі народ». Пазьней публікацыя была выпраўленая, а офіс Нэтаньягу апублікаваў заяву, што яго словы былі няправільна вытлумачаныя.

Нэтаньягу, адзначаецца ў дакумэнце, меў на ўвазе «асобных палякаў, а ня польскі народ і ня польскую дзяржаву».

Прэм'ер Польшчы патлумачыў прычыны прыняцця «Закона пра Халакост»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930