Знайсці
17.02.2019 / 19:076РусŁacБел

Стан здароўя былога афіцэра ГРУ Скрыпаля пагоршаў

Сяргей Скрыпаль. Фота: wsbuzz.com / Global Look Press

Стан здароўя былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля, атручанага ў сакавіку 2018 гадоў ў брытанскім Солсберы, пагоршаў, паведамляе The Sunday Times са спасылкай на крыніцу ў разведцы. Пераказ артыкула апублікаваны на Лента.ру.

Сёння ж на саборы ў Солсберы невядомыя вывесілі гіганцкі расійскі сцяг.

Скрыпаль знаходзіцца дома пад пастаянным наглядам дактароў. Тыя ў сваю чаргу непакояцца, што 67-гадовы мужчына наўрад ці калі-небудзь цалкам пераадолее наступствы хімічнай атакі. 

Суразмоўца газеты прызнаў, што ніхто не ведае, што будзе са Скрыпалём, бо звестак пра ўплыў ужытага супраць яго яду вельмі мала. «Само рэчыва, хутчэй за ўсё, будзе выведзена [з арганізма], але наступствы яго ўздзеяння могуць захоўвацца доўга», — лічыць дацэнт Натынгемскага універсітэта Уэйн Картэр (Wayne Carter).

Скрыпаль, у адрозненне ад сваёй дачкі Юліі, якая таксама пацярпела ад яду, пасля замаху не з'яўляўся на публіцы. Гэта дало падставы падазраваць, што ён памёр, аднак лонданская паліцыя абвяргае гэтыя чуткі, піша Daily Mail.

Скрыпалі, як сцвярджаюць брытанскія ўлады, былі атручаны распрацаваным у СССР нервова-паралітычным рэчывам «Навічок» у выніку аперацыі з удзелам супрацоўнікаў ГРУ. У Лондане мяркуюць, што напад быў санкцыянаваны вышэйшым кіраўніцтвам Расіі. Масква заяўляе пра сваю недатычнасць да замаху на жыццё Скрыпаля.

Ад кантакту з «Навічком» пацярпелі таксама жыхары Солсберы паліцэйскі Нік Бэйлі, а таксама Чарлі Роўлі і Дон Стэрджэс. Бэйлі і Роўлі прайшлі працяглую рэабілітацыю, але сцвярджаюць, што іх здароўю нанесена вялікая шкода. Стэрджэс памерла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031