Знайсці
17.02.2019 / 17:524РусŁacБел

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч блаславіў званы, якія цяпер будуць склікаць на малітву ў Чырвоны касцёл у Мінску ФОТЫ

На вежы Чырвонага касцёла ў Мінску 17 лютага мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч блаславіў тры новыя званы, якія з гэтага часу будуць рэгулярна склікаць вернікаў на малітву ў Чырвоны касцёл у Мінску паведамляе catholic.by.

Тры званы — звон Алімпіі, Сымона і Алены, звон Слугі Божага Эдварда Вайніловіча і звон Міхала Арханёла — былі адлітыя польскай фірмай Rduch, удакладняе krynica.info.

Як адзначыў арцыбіскуп, званы — гэта не толькі прыгожы музычны інструмент, але, перш за ўсё знак евангелізацыі, які абуджае чалавечае сумленне, заклікае да малітвы. 

У савецкія часы гістарычныя званы былі знятыя з Чырвонага касцёла, адзначыў ён. Падзея благаслаўлення новых званоў у Чырвоным касцёле, дадаў арцыбіскуп, стала магчымай дзякуючы старанням пробашча кс. каноніка Уладзіслава Завальнюка, кс. прэлата Андрэя Стэцкевіча, ахвярнасці гэтай парафіі і спонсараў.

Пробашч парафіі св. Сымона і св. Алены кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк шчыра падзякаваў усім ахвярадаўцам, за чые сродкі ў Польшчы фірмай Яна Фэльчынскага, якая спецыялізуецца на касцёльных званах, былі адлітыя тры званы для Чырвонага касцёла.

Пры гэтым пробашч асабліва падкрэсліў, што грошы на званы ахвяравалі не толькі католікі, але і праваслаўныя: «Перазвон званоў — супольная традыцыя ў Касцёле і ў Царкве. Званы асвячаюць і яднаюць католікаў і праваслаўных»,— пранікнёна сцвердзіў святар.

Пасля бласлаўлення званоў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, стоячы на ўзвышшы перад касцёлам, урачыста інаўгураваў іх першы ўрачысты перазвон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930