Знайсці
17.02.2019 / 14:50РусŁacБел

Чым кава можа дапамагчы людзям з дыябетам? Даследаванне

Кубачак кавы пасля ежы зможа дапамагчы трымаць ўзровень цукру ў крыві ў норме. Тэхналогію, якая дазваляе гэта рабіць, распрацавалі навукоўцы з Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы.

pxhere.com

Яны вырашылі знайсці альтэрнатыву ін'екцыям інсуліну, якія вымушаныя рэгулярна рабіць людзі з дыябетам, прытрымваючы такім чынам ўзровень глюкозы ў крыві.

І ім ўдалося.

Яны стварылі адмысловы імплантат, які складаецца з клетак, створаных на аснове тканін чалавечай ныркі, і рэцэптара, што выклікае вызваленне інсуліну.

Такім чынам гэты імплантат здольны вызваляць інсулін, калі ў арганізм трапляе кафеін.

Навукоўцы убудавалі імплантат у 10 мышэй, у якіх дыябет II тыпу, і пачалі разам з ежай даваць ім каву.

Пасля гэтага даследчыкі зрабілі мышам аналізы на ўзровень цукру ў крыві.

Кавы і імплантата аказалася дастаткова, каб узровень цукру быў у норме.

Падобныя імплантаты для людзей могуць з'явіцца на рынку прыблізна праз 10 гадоў, бо навукоўцам патрэбны час, каб старанна пратэставаць тэхналогію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930