Знайсці
17.02.2019 / 11:3422РусŁacБел

Расія рыхтуецца пачаць здабычу карысных выкапняў на Месяцы

pxhere.com

Расія плануе даставіць на Месяц цяжкі месяцаход для здабычы карысных выкапняў. Пра гэта ria.ru паведаміла крыніца ў ракетна-касмічнай галіне.

Паводле яе, з дапамогай некалькіх пасадачных станцый на спадарожнік Зямлі даставяць месяцаход, абсталяваны неабходнымі сродкамі для распрацоўкі карысных выкапняў, шматразовы месяцовы карабель для падтрымкі пілатуемых місій і модулі для будаўніцтва месяцовага палігона. Для забеспячэння сувязі і навігацыі плануецца запусціць асобны арбітальны апарат.

Запуск касмічных апаратаў мае адбыцца ў 2031—2035 гады.

На Месяцы можна здабываць каштоўныя для прамысловасці металы — жалеза, алюміній, тытан.

Акрамя гэтага, у павярхоўным пласце месяцовага грунту, рэгаліту, назапашаны рэдкі на Зямлі ізатоп гелій-3, які можа выкарыстоўвацца ў якасці паліва для перспектыўных тэрмаядзерных рэактараў.

На Месяцы ёсць і вадзяны лёд.

Глыбокі вакуум і наяўнасць таннай сонечнай энергіі адкрываюць новыя гарызонты для электронікі, металургіі, металаапрацоўкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера