Знайсці
17.02.2019 / 15:001РусŁacБел

Паліна Рэспубліка: На Х-фактары нам увесь час прывозілі кветкі ад фанатак Алега Вінніка

Трэнерам Паліны Рэспублікі на ўкраінскім шоу «Х-фактар» быў Алег Віннік. У новым «Току» мы спыталі ў Паліны, які Віннік у жыцці і ці сапраўды яму не даюць праходу натоўпы фанатак.

Украінскі спявак Алег Віннік.

— Твой настаўнік — Алег Віннік. Не ты ж яго абрала, так склаўся лёс. Як з ім было працаваць? Для беларусаў, якія глядзяць украінскі ютуб, ён вядомы персанаж, сэкс-сімвал. З іншага боку, шмат хто з яго смяецца. Якія ў вас былі адносіны?

— Ён вельмі круты артыст і адэкватны чалавек. Я не думала, што я дайду да гэтых эфіраў, туды паеду, буду мець нейкія стасункі з Алегам Віннікам.

Падчас апошняга этапу мне было непрыемна, калі ён выйшаў на сцэну. Мне падалося, што ён вельмі такі фамільярны. Нас абняў. Фу! Мне такое не падабаецца. Аднак, калі гэта ўсё скончылася, да яго падышла армія жанчын з букетам ананасаў і ў цішотках з яго выявай. Ён з імі паразмаўляў. Пасля ён падышоў да дзяўчат, якія не прыйшлі і пачаў ім даваць вельмі карысныя думкі. Адной ён сказаў: «Паслухай, у цябе вельмі цікавая знешнасць, голас. Ты можаш паспрабаваць прайсці кастынг у тэатр, напрыклад. Ты рабі так і так. Не хвалюйся, усё будзе добра». Гэта было вельмі дзіўна. Я не думала, што ён так падыдзе і будзе размаўляць.

Ён аказаўся вельмі адэкватным чалавекам, які разумее сваю аўдыторыю, [ведае], як з ёй працаваць. І пры ўсім пры гэтым ён з павагай ставіцца да сваёй аўдыторыі. Безумоўна, яна фрыкаватая. Нават ты гэта адчуваеш, бо ў яго шмат суполак, нам там увесь час прывозілі кветкі ад «суполкі Алега Вінніка» з Міргарада (умоўнага). І вось яны падарылі нам ружы. І мы мусілі запісаць прывітанне суполцы Алега Вінніка з гэтага горада. Ці было вельмі шмат паведамленняў у вайбер: «Дайце мне яго нумар, калі ласка, мне вельмі патрэбна з ім звязацца». Гэта было вельмі дзіўна. А ён так казаў: «Гэта мае «шанавальніцы», я не называю іх фанаткамі». Ён працуе, і ён адэкватны.

Глядзець выпуск цалкам:

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930