Знайсці
16.02.2019 / 19:253РусŁacБел

Шведы прапанавалі сваю версію гібелі групы Дзятлава

Удзельнікі шведскай экспедыцыі на перавал Дзятлава на расійскім Урале вылучылі найбольш верагодную версію гібелі турыстычнай групы ў 1959 годзе. Па іх словах, прычынай смерці дзевяці чалавек, хутчэй за ўсё, сталі ўмовы надвор'я. Пра гэта піша «ИноСМИ».

Даследчыкі Рычард Хольмгран і Андрэас Лільегран з Лінчэпінга (Швецыя) адправіліся да гары Холатчахль, у ваколіцах якой загінулі турысты, тым жа маршрутам, якім ішла група Дзятлава. Як адзначылі ўдзельнікі новай экспедыцыі, дарога адымае шмат сіл, а на месцы начлегу было вельмі холадна і ціха. Тэмпература паветра апусцілася да 50 градусаў ніжэй за нуль, а ў намёце ежа хутка ператваралася ў кавалкі лёду.

Хольмгран прыйшоў да высновы, што група Дзятлава загінула з-за суровых умоў надвор'я, калі палатку савецкіх падарожнікаў накрыла асабліва моцная бура. Пры гэтым шматлікія траўмы, выяўленыя ў загінулых, таксама маюць натуральныя прычыны. Напрыклад, ціск тоўстага пласту снегу мог раздрабніць грудныя клеткі ў целаў, а адсутнасць вачэй і языка ў адной з жанчын тлумачыцца раскладаннем, паколькі яе труп ляжаў тварам уніз у ручаі.

Шведы прызналі, што некаторыя дэталі, такія як пашкоджанні чэрапа і павышаная радыеактыўнасць на вопратцы, не могуць быць растлумачаныя надвор'ем. Аднак даследчыкі адкінулі версіі, згодна з якімі турысты былі забітыя мансі, мясцовай народнасцю, загінулі з-за лавіны або сталі ахвярай анамальных з'яў нейкіх сакрэтных ваенных эксперыментаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930