Даслаць навіну
Знайсці
18.02.2019 / 17:59 6

«Ток» з Палінай Рэспублікай — пра закулісныя інтрыгі Х-фактара, музычны крызіс і сына ВІДЭА

Цяпер беларуская спявачка выступае пад псеўданімам PALINA, хоць не так даўно мы ўсе ведалі яе як Паліну Рэспубліку — адметную, ні да каго не падобную, шчырую выканаўцу.

Павялічыць выяву

PALINA / Рэспубліка Паліна. Фота Волі Афіцэравай.

Прарыўным для яе стаў 2011 год, калі Паліна перамагла ў «Бардаўскай восені» і стала «Адкрыццём году» па версіі Тузіна Гітоў. У 2015-м спявачка нечакана заявіла, што прыпыняе музычную дзейнасць і тры гады не давала ніякіх інфанагод для прэсы. У гэты час яна нарадзіла сына.

У 2018-м PALINA вярнулася ў новым амплуа і з новымі песнямі, стала ўдзельніцай папулярнага ўкраінскага шоу «Х-фактар». У новым «Току» з Адар’яй Гуштын Паліна распавядае пра сваю сям’ю, тры гады без музыкі, досвед рэаліці-шоу і закулісныя інтрыгі, разважае пра беларускае ды ўкраінскае тэлебачанне і музыкаў у палітыцы.

0:32 — пра «сумную» і «касмічную» Паліну

1:45 — чаму Паліна называе сябе істэрычкай

2:31 — пра хваляванне перад выступамі

4:37 — пра заняткі на піяніна

6:05 — пра малодшых братоў

7:50 — стасункі з бацькамі

9:19 — Х-фактар

22:09 — пра трэнера Алега Вінніка і яго натоўпы «шанавальніц»

25:33 — што галоўнае Паліна вынесла з Х-фактара

27:53 — чаму ў Беларусі ў бліжэйшыя дзесяць год не будзе такога ўзроўню тэлебачання, як ва Украіне

30:05 — чаму Паліна на тры гады спыняла музычную дзейнасць

31:19 — пра сына

36:46 — як Паліна пачала размаўляць па-беларуску

38:47 — пра музыкаў і палітыку

41:56 — ці сапраўды Паліна стала больш спяваць па-руску

44:15 — пра заняткі футболам

47:25 — чаму ў беларускай музыцы мала яркіх дзяўчат

48:11 — пра крытыку

49:27 — Паліна-панк

50:38 — Post Scriptum. Пра шоу «Песні» на ТНТ

Глядзіце папярэднія выпускі:

Nina.nn.by

2
Мінак / адказаць
17.02.2019 / 05:39
дзякую за фінальную песню! ты - малайчынка! усяго табе найлепшага, Палінка!
1
Усяслаў / адказаць
18.02.2019 / 12:56
Так жа цікава як падслухаць размову дзвух сябровак у кафэ. Дзе правакацыйныя пытанні, дзе пад'я**анні як у прошлых токах?
1
Гоша / адказаць
18.02.2019 / 13:44
Зноў на "Току" размова кшталту "Ты такая красавіца - маладзец", а герой у адказ "Ну да, ну да". Ну дзе непрыемныя пытанні, дзе факты, якія трэба сапраўды растлумачыць, дзе хаця б спроба "раскусіць" суразмоўцу і спроба зняць з яго маску. На жаль, найчысцейшы бульбяны фармат (
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31