Знайсці
16.02.2019 / 11:03РусŁacБел

16 лютага Віктар Шалкевіч прэзентуе ў Мінску новы альбом

Знакаміты гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч святкуе 60-годдзе. З гэтай нагоды свет пабачыў падвойны альбом «Viktar Šalkievič», які падсумоўвае чарговы этап творчасці маэстра. Першыя прэзентацыи альбому маюць адбыцца 16 лютага на канцэрце ў Менску, а таксама 27 лютага ў Гродне.

Альбом складзены з двух кружэлак: «Такая доўгая зіма» і «Балады. Найлепшае».

На дыску «Такая доўгая зіма» 9 твораў, якія суправаджае шчыры аўтарскі маналог. 

— У гэтым альбоме ёсць усё, чаго прагне мая душа, — кажа аўтар. — Я пісаў яго не дзеля таго, каб камусьці спадабацца, я не ганюся за модай, якая ўсё адно зменіцца. Я вельмі хацеў, каб гэты альбом атрымаўся праўдзівым і «маім».

У другі дыск альбому, «Балады. Найлепшае», увайшлі 14 хітоў Віктара Шалкевіча ад «Шалёнай» да «Правінцыі» і «Смутнага беларускага блюзу».

Альбом «Viktar Šalkievič» — гэта сапраўдная перліна для аматараў творчасці Віктара Шалкевіча. Альбом выдадзены пры падтрымцы гарадзенскага Цэнтра гарадскога жыцця. Фундатарамі выдання сталі гарадзенскія сябры барда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930