Знайсці
16.02.2019 / 09:301РусŁacБел

Упершыню ў чэмпіянаце Беларусі будзе гуляць ісландзец. Прычым гэта футбаліст зборнай

fcbate.by

Гэта Вілюм Тор Вілюмсан, што падпісаў кантракт з БАТЭ. У барысаўскі клуб малады паўабаронца перайшоў з «Брэйдабліка».

У мінулым годзе Вілюм стаў адным з лідараў клуба, згуляў 19 матчаў і забіў 6 галоў. Чым зрабіў унёсак у заваяванне камандай сярэбраных медалёў чэмпіянату Ісландыі, паведамляе сайт беларускага клуба.

Вілюмсан гуляў за юніёрскую і моладзевую зборныя Ісландыі, а ў студзені дэбютаваў за нацыянальную каманду, выйшаўшы на замену на 69-й хвіліне таварыскага матча супраць Эстоніі.

У інтэрв'ю сайту БАТЭ ён адзначыў, што ягоны бацька таксама гуляў супраць барысаўскага клуба ў свой час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930