Знайсці
16.02.2019 / 09:044РусŁacБел

Пентагон атрымае гіганцкія падводныя беспілотнікі «Касатка»

ВМС ЗША замовілі ў кампаніі Boeing пабудову чатырох буйных беспілотных падводных плавальных апаратаў Orca («Касатка»), піша The Popular Mechanics.

Фота: Boeing.

Кантракт прадугледжвае выраб, выпрабаванне і пастаўку дронаў, а таксама звязаных з імі элементаў інфраструктуры. Сума ўгоды складае 43 мільёны долараў. Такія падводныя беспілотнікі плануецца выкарыстоўваць у разведцы, аўтаномных місіях на далёкія адлегласці, а таксама пры выратаванні плавальных апаратаў і для працы ў небяспечных умовах.

Канструктыўна Orca будзе заснаваная на беспілотнай дызель-электрычнай падлодцы-дэманстратары Echo Voyager, створанай у рамках праграмы XLUUV (Extra Large Unmanned Undersea Vehicle).

Дрон Echo Voyager быў прадстаўлены ў сакавіку 2016 года. Беспілотнік здольны ў аўтаномным рэжыме за некалькі месяцаў праходзіць каля 12 тысяч кіламетраў. У даўжыню апарат-дэманстратар дасягае 15,5 метра, у дыяметры — 2,6 метра. Маса Echo Voyager роўная 50 тон.

Плавальны апарат здольны апускацца на глыбіню да 3,3 кіламетра і развіваць хуткасць да васьмі вузлоў (14,8 кіламетра ў гадзіну). Дэманстратар атрымаў інерцыйную сістэму навігацыі і датчык глыбіні. Для адлюстравання становішча беспілотніка выкарыстоўваецца GPS, для камунікацыі з камандным пунктам — спадарожнікавая сувязь. Echo Voyager здольны пераносіць ва ўнутраным адсеку нагрузку да васьмі тон, у прыватнасці, тарпеды і ракеты. Таксама дапускаецца размяшчэнне вонкавай нагрузкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930