Знайсці
16.02.2019 / 08:572РусŁacБел

Брытанская разведка заявіла пра гатоўнасць жорстка адказаць ГРУ

Расійскія спецслужбы атрымаюць адказ, калі не спыняць весці падрыўную дзейнасць супраць Захаду. Пра гэта заявіў кіраўнік брытанскай разведвальнай службы MI-6 Алекс Янгер на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, паведамляе Financial Times.

Па словах Янгера, ГРУ і іншыя расійскія спецслужбы працягваюць прадстаўляць пагрозу заходнім краінам, нягледзячы на намаганні Вялікабрытаніі і яе саюзнікаў.

«Мы далі ім ясна зразумець, што, як бы яны ні спрабавалі адкрыта і таемна нашкодзіць нашым дэмакратычным інстытутам і нашым саюзам, гэта не спрацуе. (…) Гэта будзе каштаваць ім занадта шмат чаго», — сказаў Янгер. Ён дадаў, што не варта забываць пра каштоўнасць саюзаў паміж еўрапейскімі дзяржавамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930