Даслаць навіну
Знайсці
16.02.2019 / 00:30 50

Маршалак Сената Польшчы зноў заявіў пра «мільён палякаў у Беларусі»

«Мы хочам мець добрыя кантакты з Беларуссю. Мы дбаем таксама пра вялізную масу палякаў, што жывуць у Беларусі. Больш за мільён палякаў жыве ў Беларусі», — цытуе маршалка Сената Польшчы Станіслава Карчэўскага Dziennik.pl.

Карчэўскі і раней заяўляў пра «мільён» палякаў у Беларусі — пасля свайго візіту ў Мінску у 2018 годзе.

Паводле звестак апошніх перапісаў насельніцтва Беларусі, палякамі запісалася між 2 і 3% людзей. Прычым большасць палякаў назвалі сваёй роднай мовай і мовай хатняй камунікацыі беларускую. «Мільён» палякаў у Беларусі можа быць, калі палякамі лічыць усіх каталікоў, якіх недзе каля мільёна і ёсць. Аднак большасць каталікоў лічаць сябе беларусамі.

Карчэўскі ў размове з журналістамі назваў «скандальным» дэмарш дэпутатаў Сената ад апазіцыйнай Грамадзянскай платформы. Яны, нагадаем, пакінулі залу ў знак пратэсту супраць прыезду прадстаўніка «рэжыму Лукашэнкі».

Сяргей Гезгала

1
Алесь Радзіміч / адказаць
17.02.2019 / 23:29
Як гэтыя шавіністы надакучылі - што расейскія, што польскія! Тады давайце казаць пра паўмільёна беларусаў, якіх палякі глаўтоўна ў Польшы апалячываюць. І так бясконца будзем таптацца ў 20-м стагодзьдзі...
3
Алесь Радзіміч / адказаць
17.02.2019 / 23:35
Павел, палякаў пры Сталіне яшчэ ўсіх пазабівалі, а гэта карэнныя беларусы - якім польскія ксянзы (нашых пераводзілі ў Цэнтральнаю Польшу) казалі, што яны палякі.
0
Лявон Баршчэўскі / адказаць
18.02.2019 / 09:04
ніякіх іншых недыскрымінацыйных крытэраў для ўстанаўленьня этнічнай прыналежнасьці  - акрамя як самавызначэньня чалавека - папросту няма.
Калі сёньня мільён (ці нават болей) жыхароў Беларусі лічыць сябе палякамі - значыць гэта праўда. Але сумняюся, што ў спадара Карчэўскага ёсьць хоць нейкія дакладныя зьвесткі на гэты конт. А дзяржаўныя асобы не павінны апэраваць недакладнымі й непацьверджанымі зьвесткамі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30