Знайсці
15.02.2019 / 20:301РусŁacБел

Магілёвец з'ехаў на пару дзён з інтэрната, заплаціўшы за яго наперад. У пакой усё роўна засялілі людзей, а тыя скралі яго рэчы

26-гадовы электрамантажнік заявіў у міліцыю, што з пакоя ў магілёўскім інтэрнаце ў яго скралі планшэт, мабільны тэлефон, мультыметр. Агульны кошт скрадзенага — 724 рублі, паведамляе sb.by.

Як аказалася, малады чалавек на пару дзён па справах з'ехаў з інтэрната, а сумку з рэчамі пакінуў у пакоі. За карыстанне пакоем ён заплаціў наперад, але туды тым не менш засялілі некалькі чалавек. Торба, якая стаяла ў шафе, прыцягнула іх увагу.

32-гадовы раней неаднаразова судзімы за крадзяжы магілёвец вырашыў распарадзіцца чужой маёмасцю па-свойму. Рэчы з торбы ён прадаў, а атрыманыя такім чынам грошы змарнаваў на сябе.

Злодзея ўжо затрымалі. Яму пагражае пакаранне аж да пазбаўлення волі да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930