Знайсці
15.02.2019 / 15:37РусŁacБел

Суд агучыў прысуд былому начальніку Гродзенскага аблздароўя

Былы кіраўнік Гродзенскага абласнога камітэта па ахове здароўя Андрэй Стрыжак асуджаны на 7,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Таксама яму забаранілі займаць пэўныя пасады тэрмінам на 5 гадоў. Такі прысуд вынес сёння суд Цэнтральнага раёна Мінска. Рашэнне абвясціла суддзя Юлія Густыр, піша Tut.by

Акрамя таго, суд задаволіў грамадзянскі пазоў аб спагнанні з медыка «сумы неабгрунтавана атрыманай выгады», гэта значыць сумы хабараў на суму 38 тысяч 105 рублёў і 34 капейкі. У Стрыжака ў кошт пагашэння шкоды канфіскуюць 8 сярэбраных і залатых зліткаў, 6 памятных манет, 4 карціны, нагрудныя знакі, антыкварную манету і набор з 7 чайных лыжак.

Напярэдадні пракурор Максім Чупрыс прасіў суд прызначыць былому чыноўніку 7,5 года пазбаўлення волі. У апошнім слове сам Стрыжак казаў: раскайваецца, просіць улічыць яго яўку з павіннай на імя кіраўніка КДБ і супрацоўніцтва са следствам.

Андрэя Стрыжака судзілі за хабар. Па версіі следства, чатыры гады ён атрымліваў грошы ад бізнэсменаў, якія паставілі (або збіраліся) медтэхніку ў бальніцы і дыспансеры - у якасці «падзякі» за своечасовы разлік за тавар, усяго хабараў на больш чым 30 тысяч даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930