Знайсці
15.02.2019 / 14:062РусŁacБел

Пад Шаркаўшчынай затрымалі мікрааўтобус з двума дзясяткамі крадзеных авечак ФОТА

Супрацоўнікі аддзела ДАІ Шаркаўшчынскага РАУС на выездзе з вёскі Сасноўцы спынілі мікрааўтобус Ford Transit. «Машына ў літаральным сэнсе была забітая жыўнасцю — інспектары налічылі 22 авечкі і адну казу. Высветлілася, што свойская жывёла была выкрадзена ў аднаго з жыхароў вёскі, — распавялі ва УУС Віцебскага аблввыканкама. — Кампанія з пяці чалавек ноччу перагрузіла частку статка з хлява ў грузавы адсек мікрааўтобуса».

Наводчыкам стаў пляменнік адной з вясковак. Астатнія падазраваныя — не мясцовыя.

Заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.205 КК (крадзеж). Жывёлы вернутыя ўладальніку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера