Даслаць навіну
Знайсці
14.02.2019 / 22:04 14

«Круты 1918». Украінцы знялі мастацкі фільм пра падзеі, якія раней не траплялі на экран

7-га лютага ва ўкраінскі кінапракат выйшла мясцовая стужка «Круты 1918». Гэта мастацкі фільм пра бой, які адбыўся 29 студзеня 1918 года каля чыгуначнай станцыі Круты (націск на першы склад: КрУты) у Чарнігаўскай вобласці паміж бальшавікамі і арміяй УНР. Украінскае войска ў тым баю складалася пераважна з маладых студэнтаў і юнкераў са Студэнцкага курэня.

Павялічыць выяву

На некаторы час гераічная абарона курсантаў спыніла наступ бальшавікоў, але ў выніку яны ўсё адно ўзялі Кіеў. Людзі пайшлі на абарону сваёй Айчыны ад бальшавікоў, хаця і ведалі, што ідуць, фактычна, на смерць. Напэўна, тыя падзеі можна параўнаць па фатальнасці з нашым Слуцкім збройным чынам. Памяць пра бой пад Крутамі ўшаноўваецца ва Украіне на дзяржаўным узроўні.

Фільм «Круты 1918» быў зняты ў значнай ступені за дзяржаўныя грошы. Тое, што ва Украіне здымаюцца такія патрыятычныя фільмы за дзяржаўныя грошы — несумненны плюс. Класна, што дзяржава да гэтага дарасла. Спадзяюся, калі-небудзь і ў Беларусі дзяржава будзе не ставіць помнікі каровам, а годна ўшаноўваць памяць антыбальшавіцкіх рухаў і дзеячаў, якія змагаліся за незалежную Беларусь.

Сам фільм, калі шчыра, атрымаўся сярэднім. Пастаноўка неблагая, а вось сцэнар рэальна слабаваты. Нават калі вельмі ўважліва глядзець гэты фільм, сюжэт здаецца заблытаным. Не зусім была зразумелая роля другарадных герояў. Цяжка было зразумець, хто якую функцыю выконвае. А канцоўка фільма настолькі заблытаная, што ўзнікаюць рэальныя праблемы з разуменнем логікі падзей на экране.

Асабліва слабае месца фільма — кіраўнік бальшавіцкага войска Мураўёў. Яго зрабілі галоўным героем (ці антыгероем) фільма. Мураўёў паказаны не рэвалюцыянерам, перакананым бальшавіком, ён у фільме проста псіхапат і наркаман. Так, у рэальным жыцці ён і быў псіхапатам і наркаманам. Але праблема ў тым, што рэжысёр у фільме паказвае, што дзеянні Мураўёва з'яўляюцца выключна вынікам яго паталагічнай асобы, а не той вар'яцкай злачыннай ідэалогіі, якой ён прытрымліваўся. Разглядаючы Мураўёва, рэжысёр пабачыў толькі яго наркатычнае трызненне. Але зусім не паказаў той злачыннай ідэалогіі, якая ў рэальнасці і кіравала дзеяннямі Мураўёва.

Таму фільм атрымаўся так сабе. Але, паўтаруся, сам факт, што ўкраінская дзяржава здымае такія фільмы — велізарны крок наперад, і можна толькі парадавацца за гэта. Спадзяюся, наступныя спробы будуць больш паспяховымі.

Максім Маханькоў

17
Ляксандра / адказаць
15.02.2019 / 21:12
Круты- это такая же высосанная из пальцев украинская "легенда",как и "Слуцки збройны чын".Ничего героического и никакого эффекта от "борьбы".Что в Украине с этой "легендой" националисты носятся,что у нас.Одного поля ягоды.
7
ВЛКСМ / адказаць
15.02.2019 / 21:50
Ляксандра, Срединная Литва- вось не адзiны шанец страчаны табою, люд тутэйшы, што быу па"№;"ны праз змагагоу тутэйшых, наскорозь сацыял- рэвалюцыйных.
2
Ляксандра / адказаць
16.02.2019 / 06:45
ВЛКСМ,Переведите,что вы написали.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31