Знайсці
14.02.2019 / 19:3613РусŁacБел

Bellingcat высветліў імя трэцяга падазраванага ў атручванні Скрыпалёў

Група Bellingcat паведаміла, што сапраўднае імя трэцяга падазраванага ў замаху на Скрыпалёў, меркаванага супрацоўніка ГРУ «Сяргея Фядотава» — Дзяніс Сяргееў.

Раней пра Фядотава паведамлялася, што некалькі гадоў таму ён нібыта спрабаваў атруціць балгарскага прадпрымальніка Емяльяна Гебрава з дапамогай атрутнага рэчыва класа «Навічок».

Сяргееў — высокапастаўлены супрацоўнік ГРУ ў мінімальным званні палкоўніка (а магчыма і генерал-маёра). Ён нарадзіўся ў 1973 годзе ў Казахстане. Скончыў элітную Вайскова-дыпламатычную акадэмію, шырока вядомую ў Расіі як «Кансерваторыя ГРУ».

Таксама паведамляецца, што мужчына жанаты, мае дарослую дачку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930