Знайсці
14.02.2019 / 19:3011РусŁacБел

Польскі фонд тлумачыць, чаму скараціў падтрымку «Хартыі-97»

Натальля Радзіна, галоўная рэдактарка сайту «Хартыя-97», паведаміла, што Фонд міжнароднай салідарнасьці ў Варшаве скараціў падтрымку яе сайту і што цяпер сайту пагражае закрыцьцё. «Радыё Свабода» зьвязалася з Фондам і папрасіла патлумачыць сытуацыю. Ім далі пісьмовыя адказы.

​Чытайце таксама:

Радзіна: Польшча скараціла падтрымку Хартыі'97 у пяць разоў

— Спадарыня Натальля Радзіна напісала ў Фэйсбуку, што сёньня ёй паведамілі, што Фонд міжнароднай салідарнасьці значна скараціў сваю сёлетнюю падтрымку для беларускага апазыцыйнага сайту «Хартыя-97» (у пяць разоў, калі параўноўваць зь мінулагодняй). Чаму так здарылася?

— На сёньняшняй сустрэчы Фонд міжнароднай салідарнасьці (ФМС) дэкляраваў гатоўнасьць далейшай падтрымкі інтэрнэтнай старонкі «Хартыя-97». Спадарыні Радзінай былі прапанаваныя магчымыя формы супрацоўніцтва ў рамках сродкаў, якім распараджаецца ФМС. Гэта няпраўда, што велічыня магчымага фінансаваньня меншая ў пяць разоў у параўнаньні зь леташняй датацыяй. Канчатковая велічыня падтрымкі залежыць ад характару праекту, магчымасьцяў ФСМС і гатоўнасьці да супрацоўніцтва з боку Хартыі, у тым ліку да падпарадкаваньня правілам, якімі кіруюцца ўсе партнэры ФМС.

— Ці рашэньне аб гэтым скарачэньні было прынятае пад ціскам афіцыйнага Менску?

— ФМС дзейнічае, абапіраючыся на свой статут і ў рамках мэтаў і прыярытэтаў, вызначаных у пагадненьнях з донарамі ды згодна з правіламі, якімі кіруецца Фонд. Рашэньні аб фінансаваньні або ажыцьцяўленьні праектаў не прымаюцца пад ціскам зь якога ні было боку.

— Пра скарачэньне падтрымкі для «Хартыі-97» паведамілі падчас візыту Міхаіла Мясьніковіча ў Польшчу. Так было заплянавана ці гэта чысты зьбег абставін?

— Сёньняшняя сустрэча са спадарыняй Натальляй Радзінай была заплянаваная значна раней, і яе тэрмін ня мае ніякай сувязі з палітычным календаром.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930