Аналітык: Большасць беларусаў радзей бываюць ва ўласных бацькоў, чым Лукашэнка — у Пуціна
Ізноў пачаліся доўгія закрытыя перамовы Лукашэнкі і Пуціна. На гэты раз аж трохдзённыя. Разам за апошнія паўтара месяца Лукашэнка правядзе ў Пуціна цэлых пяць (!) няпоўных дзён, два — у Маскве, тры — у Сочы. У мінулым годзе Лукашэнка бачыўся з Пуціным 13 разоў. Рызыкну выказаць здагадку, што большасць беларусаў радзей гасцююць ва уласных бацькоў, чым Лукашэнка — у Пуціна, — піша ў сябе ў фэйсбуку палітычны аналітык Андрэй Елісееў.
— Прычым пасля двух ваяжоў і перамоваў сам-насам у канцы мінулага года Лукашэнка коратка «даў справаздачу» толькі перад асобнымі членамі ўрада. Пра парламент, які нібыта выбіраецца беларусамі, наогул ніхто не ўспамінае. Дый сам «парламент» нічога не пытаецца:) А дзяржСМІ ўжо 20 гадоў прывучаюць усіх да думкі, што гэта нармальна і так і павінна быць. Увогуле, поўная непадсправаздачнасць і палітычная дэградацыя, — крытыкуе Андрэй Елісееў.