Знайсці
14.02.2019 / 15:061РусŁacБел

Рэдактар ​​Tut.by: Кожная прачытаная навіна БелТА каштавала мне 451 рубель

Пасля абеду суд па справе Марыны Золатавай перайшоў да допыту вядучага рэдактара Tut.by Ульяны Бабаед. Яна паведаміла, што да гэтага працавала ў газеце «Камсамольская праўда», атрымала пароль менавіта там — і ў яе не было ніякіх юрыдычных падстаў меркаваць, што далей паролем яна не мае права карыстацца.

— На Tut.by я карысталася паролем «КП» па звычцы, нікога ў вядомасць не ставіла. Пароль быў захаваны ў Google. (…) Як выявіла следства, за гэты перыяд я прачытала 19 нататак БелТА. Марына Золатава не мела магчымасці адсачыць, што я чытала, — кажа Бабаед.

Яна адзначае: усе заходы былі з хатняга камп'ютара ці мабільнага тэлефона. Далей сведка падрабязна пералічвае ўсе навіны, якія фігуравалі ў матэрыялах яе крымінальнай справы.

— Усе нататкі, якія я чытала, на той момант ужо былі ў адкрытым доступе. Іх мог бачыць увесь свет, — удакладняе Бабаед. — Усё роўна, з якога экрана мы чыталі гэтыя навіны. У гэты ж момант іх мог чытаць увесь свет, яны ўжо былі ў адкрытым доступе. Падпіска не давала ніякай перавагі. На жаль, я выкарыстоўвала яе па звычцы, якая сфарміравалася на мінулай працы.

Увосень Ульяна Бабаед была прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці, яна аплаціла шкоду БелТА ў 8580 рублёў. Крымінальная справа ў дачыненні да яе была спынена.

— Гэта значыць, адна нататка БелТА абышлася мне ў 451 рубель — суму больш, чым 200 даляраў, — кажа Бабаед.

Яна звяртае ўвагу суда на тое, што шкода ёй і калегам была налічана і прад'яўлена як фізічным асобам — кожнаму асобна. Следства і пацярпелыя не разглядалі абвінавачаных па справе як супрацоўнікаў адной рэдакцыі.

Чытайце таксама: Суд па «справе БелТА»: галоўнага рэдактара Tut.by праслухоўвалі, частка паказанняў сведкі «напісана следчым»

Кацярына Барысевіч, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930