Знайсці
14.02.2019 / 14:3112РусŁacБел

Калеснікаў: «Лукашэнка рэзка збочыў у бок гатэля, нават не зірнуўшы на Пуціна. Паміж імі няма нічога»

Спецыяльны карэспандэнт расійскага выдання «Коммерсант» Андрэй Калеснікаў назіраў за катаннем Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы на лыжах і зрабіў для сябе некалькі высноў па выніках гэтай часткі перамоў.

Фота: kremlin.ru.

Журналіст успомніў, што ў 2002 годзе, у Казахстане, побач з высакагорным катком «Медэа», Пуцін і Лукашэнка вось так жа сустрэліся, і каталіся, каталіся…

«І, як той казаў, нічога. І Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі засталася такой самай, як тады, гэта значыць ніякай. І ў адносінах паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным тады не адбылося прарыву, і да гэтага часу па ўсіх прыкметах — таксама»,

— піша Калеснікаў.

Журналіст «Коммерсанта» апісвае, як супрацоўнік беларускага пратакола рваўся да Лукашэнкі, бо асабісты фатограф, які павінен быў здымаць кіраўніка Беларусі, быў толькі адзін. І ён у гэты час знаходзіўся на іншым спуску — не там, куды паехалі Пуцін і Лукашэнка.

Калі Пуцін і Лукашэнка пайшлі на другі круг, яны сышлі направа, на суседнюю трасу, D1, дзе Лукашэнку чакалі асабісты аператар і фатограф.

Дзіўнае адбылося праз некалькі хвілін. Пуцін і Лукашэнка скаціліся з гары яшчэ раз, падняліся, і паміж імі ў крэсле пад'ёмніка ўзнік Коля Лукашэнка.

Пуцін пайшоў на трэці спуск з гэтай трасы, а Аляксандр Лукашэнка раптам збочыў рэзка налева, у бок гатэля.

Журналіст піша, што гэта быў нечаканы крок, паколькі яны нават не зірнулі адзін на аднаго.

«Гэта ўсё, мне здавалася, пра многае казала, а хутчэй — ні пра што. Гэта значыць пра тое, што паміж імі няма нічога»,

— піша Калеснікаў.

ММ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930