Знайсці
14.02.2019 / 14:24РусŁacБел

Мінздароўя прыпыніў продаж лекаў ад кашлю — яны могуць быць небяспечныя для сэрца

Аптэкі і бальніцы Беларусі павінны прыпыніць продаж і ўжыванне папулярных лекаў «Эрэспал» і іншых прэпаратаў, якія ўтрымліваюць фенспірыд. Раней паведамлялася, што даследаванні паказалі: лекі могуць быць небяспечнымі для сэрца — выклікаць арытмію, піша Tut.by

Як адзначаецца ў загадзе Міністэрства аховы здароўя ад 11 лютага, з продажу канфіскоўваюцца наступныя прэпараты: «Інспірон» (сіроп і таблеткі), «Сірэсп» (сіроп), «Фенспірыд» (сіроп і таблеткі), «Эрэспал» (сіроп і таблеткі). Іх прызначалі для лячэння кашлю, ларынгіту, бранхіту, рынафарынгіту і пры тэрапіі бранхіяльнай астмы.

Па дадзеных Міжнароднай незалежнай фармацэўтычнай кампаніі Servier, праблемы ўзнікаюць толькі на фоне прыёму прэпарата, таму небяспекі для тых, хто лячыўся «Эрэспалам» раней, няма. Тым, хто зараз прымае лекі, трэба звярнуцца да лекара, каб выбраць іншы прэпарат — у Беларусі ёсць альтэрнатыўныя лекі без фенспірыду.

Забарона дзейнічае да завяршэння Міністэрствам аховы здароўя ацэнкі суадносін карысці і рызыкі лекаў. Раней фенспірыд-змяшчальныя лекі па той жа прычыне забаранілі ў Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930