Знайсці
14.02.2019 / 12:091РусŁacБел

Уладальнікам красовераў KIA ў Беларусі прапанавалі бясплатна абнавіць аўтамабіль

Уладальнікі другога пакалення Sportage 2007—2010 года выпуску могуць бясплатна абнавіць стужкі мацавання паліўных бакаў для большай бяспекі падчас руху.

Новыя стужкі маюць высокую каразійную трываласць. Яны больш устойлівыя да ўздзеяння агрэсіўнага наваколля і дарожных рэагентаў.

У Мінску замену можна зрабіць у аўтацэнтры «Атлант-М на Незалежнасці», такую ​​ж магчымасць прадастаўляюць абласныя дылерскія цэнтры.

«Мадэль KIA Sportage заўсёды карысталася вялікай папулярнасцю ў Беларусі. Кампанія праводзіцца для беларусаў бясплатна. Яе важнасць — у падтрыманні бяспекі выкарыстання аўтамабіля. Мы лічым сваёй місіяй клопат пра беларускіх аўтааматараў, прыхільнікаў KIA», — патлумачылі ў аўтацэнтры.

Каб даведацца, ці трапляе ваша аўто пад дзеянне кампаніі, трэба звярнуцца асабіста ці па тэлефоне да сэрвіс-кансультантаў аўтацэнтра KIA «Атлант-М на Незалежнасці».

Акрамя таго, 17 і 24 лютага для ўладальнікаў усіх пакаленняў Sportage любыя запчасткі і арыгінальныя аксэсуары, а таксама паслугі па іх усталёўцы і замене патаннеюць на 15%. Дадаткова для ўладальнікаў KIA Sportage QL апошніх двух гадоў выпуску дзейнічае спецыяльная зніжаная цана на сістэмы круіз-кантролю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930