Знайсці
14.02.2019 / 12:19РусŁacБел

Прэмія імя Віктара Сырыцы: выбіраюць самую цікавую рэгіянальную ініцыятыву

Сфармаваны шорт-ліст прэміі Сырыцы за 2018 год, у яго увайшлі шэсць прадстаўнікоў розных рэгіёнаў Беларусі. Лаўрэата абярэ Рада Руху «За Свабоду».

Віктар Сырыца. Фота: Радыё Рацыя.

Прэмія была заснаваная Радай Руху «За Свабоду» ў снежні 2016 года ў памяць пра выбітнага дзеяча нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Віктара Сырыцу. Сырыца працаваў выкладчыкам у Баранавічах і быў душою многіх гарадскіх ініцыятыў.

Прэміяй уганароўваюцца аўтары найлепшых рэгіянальных ініцыятываў па папулярызацыі беларушчыны па выніках мінулага году. 

У шорт-ліст за 2018 год увайшлі:

  • Вікторыя Анохава-Жураўлёва («Лёгкія чытанні» — літаратурныя чытанні для мясцовых школьнікаў у Пружанах, Брэсцкая вобласць)
  • Уладзіслаў Золатаў (стварэнне «Лесвіцы-вышыванкі» ў Магілёве)
  • Юрый Казакевіч і Уладзімір Гундар (арганізацыя Дня вышыванкі ў Баранавічах)
  • Ігар Станкевіч (кампанія ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў — Грамадская ініцыятыва «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы»)
  • Інна Хоміч (стварэнне мультымедыйнага праекта з мапай дыялектных гаворак)
  • Вольга Дамаскіна (арганізацыя ў Полацку серыі сустрэчаў у межах «Жывой мовы»).

«Віктар Сырыца ўсё жыццё аддаў самаахвярнай працы па нацыянальным адраджэнні. Уручэннем прэміі Рух «За Свабоду» намагаецца звярнуць увагу на падобную дзейнасць, якая працягваецца сёння ў рэгіёнах і не заўсёды заўважная на нацыянальным узроўні. Думаю, што адзначэнне дасягненняў адданых рупліўцаў на ніве беларушчыны дасць ім дадатковы імпэт працягваць сваю працу», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

У гэтым годзе арганізацыя зноў запускае не толькі галасаванне сярод сябраў Рады, але і т.зв. грамадскае, у якім можа прыняць удзел любы ахвотны. Гэтае галасаванне будзе мець кансультацыйны характар.

Усе ахвотныя могуць аддаць свае галасы за лепшую ініцыятыву, запоўніўшы форму.

Галасаванне працягнецца да 25 лютага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера