Знайсці
14.02.2019 / 08:568РусŁacБел

Пенсіянерка ў Маладзечне вырашыла зэканоміць на праездзе: цяпер ёй пагражае да двух гадоў

Жыхарка Маладзечна прад'явіла кандуктару-кантралёру ў аўтобусе пасведчанне інваліда другой групы. Сапраўднасць дакумента выклікала падазрэнне. Пасведчанне забралі, а экспертыза пацвердзіла факт падробкі, піша mlyn.by

У аператыўна-дзяжурную службу Маладзечанскага РАУС звярнулася кандуктар гарадскога аўтапарка. Жанчына паведаміла, што сумняваецца ў сапраўднасці прад'яўленага пасажыркай дакумента. Праверку па гэтым факце правялі супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

Высветлілася, што 66-гадовая пенсіянерка 3 студзеня выправіла ў сваім пасведчанні інваліда групу - з трэцяй на другую. Так яна вырашыла зэканоміць на талончык. Аднак «фокус» не атрымаўся.

За падробку і выкарыстанне падробленых дакументаў пагражае да двух гадоў абмежавання волі. Як мінімум пенсіянерцы прыйдзецца заплаціць штраф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930