Знайсці
14.02.2019 / 11:362РусŁacБел

Самая дарагая кватэра ў Мінску каштавала $1,3 мільёна і летась перапрадавалася двойчы

Самай дарагой здзелкай куплі-продажу жылля на другасным рынку сталiцы ў мінулым годзе стала рэалізацыя пяціпакаёвай кватэры за за $1,3 мільёна, а самай таннай — нерухомасці за $18,6 тыcячы. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведамілі ў ГУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва ».

Пяціпакаёвыя апартаменты плошчай 250 квадратных метраў на вуліцы Румянцава, 5, прадалі двойчы. Новы ўладальнік набыў кватэру ў жніўні 2018 года за $1,3 мільёна, а затым праз месяц перапрадаў, але ўжо на $10 тысяч даражэй.

Дом-рэкардмен пасярэдзіне. У ім усяго чатыры кватэры. Фота з панарамы Яндэкса

Чытайце: Расіянін купіў кватэру ў цэнтры Мінска за $1,3 мільёна — гэта рэкорд за тры гады

Што да самай таннай угоды, то яна датычылася двухпакаёвай кватэры, прададзеная за $18,6 тысячы. Яе агульная плошча крыху больш за 30 квадратных метраў Яна размешчана каля Другога кальца, у доме № 35 на вуліцы Смірнова.

Спецыялісты адзначаюць, што сума, якая фігуруе ў дадзеным пагадненні, па факце з'яўляецца не самай мінімальнай.

«У 2018 годзе, напрыклад, зарэгістраваны продаж кватэры за 10 долараў. Але такія здзелкі лічацца нерэлевантнымі, бо не адлюстроўваюць усіх умоў дагавора», — растлумачылі спецыялісты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера