Знайсці
13.02.2019 / 19:493РусŁacБел

У Play Store знайшлі саудаўскую праграму для сачэння за жанчынамі

У крамах Apple і Google знайшлі праграму ад урада Саудаўскай Аравіі, якая дазваляе мужчынам адсочваць жанчын і абмяжоўваць іх паездкі. Праграма Absher, распрацаваная міністэрствам унутраных спраў Саудаўскай Аравіі, служыць для розных электронных паслуг, піша Gizmodo.

У праграме даступныя такія функцыі, як запыт пашпарта, пасведчання аб нараджэнні, рэгістрацыі транспартнага сродку або іншай дакументацыі. Але праграма таксама дазваляе мужчынам з Саудаўскай Аравіі вызначаць, калі і як жанчыны могуць перасякаць межы Саудаўскай Аравіі. Absher можна выкарыстоўваць для абмежавання таго, у якія краіны і гарады могуць падарожнічаць жыхаркі Саудаўскай Аравіі, а таксама наогул не дазваляць ім падарожнічаць за межы краіны.

Акрамя таго, убудаваная сістэма SMS выкарыстоўваецца для апавяшчэння мужчын, калі жанчыны спрабуюць з'ехаць самастойна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930