Знайсці
13.02.2019 / 21:282РусŁacБел

Французскім сабакам забаранілі шмат брахаць

Горад Фек'ер з 1500 жыхарамі стаміўся ад сабачага брэху і мэр выпусціў муніцыпальны ўказ, які забараняе сабакам занадта доўга брахаць. Пра гэта паведамляе выданне Leparisien.

Згодна з новымі правіламі, уладальнікі не могуць пакідаць сваіх жывёл у закрытым памяшканні без нагляду — таму што ў такім выпадку няма каму іх супакоіць. У дакуменце адзначаецца, што ўладальнік сабакі павінен у любы час спыніць працяглы або паўторны брэх сваёй жывёлы.

Такую забарону вырашылі ўвесці з-за сабак, якія ўжо шмат гадоў «робяць жыццё мясцовых жыхароў невыносным дзень і ноч». «Вядома, мэта не забараніць сабак, але калі мы вырашаем іх мець, мы іх выхоўваем», — кажа мэр.

Адзначаецца, што штраф за доўгі брэх дасягае 68 еўра.

У сваю чаргу, барацьбіты за правы жывёл ужо раскрытыкавалі забарону. «З такім жа поспехам можна забараніць перазвон царкоўных званоў па нядзелях. Пашча ёсць у сабак, каб брахаць», — заяўляе адзін з актывістаў. Абаронцы плануюць абскардзіць забарону ў судзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера