Знайсці
13.02.2019 / 14:1118РусŁacБел

Ганна Бонд адказала Качанавай: Не трэба пра ідэалогію талдычыць

Блогерка Ганна Бонд адрэагавала на заклік кіраўніцы Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай «адарваць дзяцей ад камп'ютараў». У інтэрв'ю Свабодзе Ганна Бонд выказалася аб трагедыі ў Стоўбцах і ацаніла рэакцыю на яе ўладаў.

«Вось спадарыня Качанава сказала, што трэба «адарваць дзяцей ад камп'ютараў, абмежаваць іх доступ у інтэрнэт». Засцерагчы дзіця ад інтэрнэту — ня выйсце з сітуацыі: у інтэрнэце ёсць шмат карыснай інфармацыі. Калі яшчэ і інтэрнэт забараніць, то ў дзяцей зусім нічога не застанецца, бо тэлевізар нават у рэгіёнах ужо даўно не глядзяць», — кажа Ганна Бонд.

На думку Ганны Бонд, кіраўніца прэзідэнцкай адміністрацыі павінна падумаць, як арганізаваць дзецям вольны час, а не як рабіць «акцэнты на выхаваўчую работу».

«Кіраўнікі, супакойцеся! Трэба не пра ідэалогію талдычыць. Падумайце, як у школу ўкласці душу, каб дзіця не хадзіла туды, як у папраўчую ўстанову, а хацела там знаходзіцца, каб яму там было цікава і ўтульна», — кажа Ганна Бонд.

Яна ўзгадала і зусім нядаўнюю трагедыю, калі сацыяльныя работнікі забралі ў сям’і дзяцей, а маці ад безвыходнасці павесілася — і гэта не адзінкавы такі выпадак.

«Што гэта за ідэалагічная праца такая? Трэба прадумаць, як у рэгіёнах дзецям бавіць час, чым іх заняць, каб дзеці там развіваліся, а не тупа сыходзілі ў інтэрнэт і каб іх не паглыналі сацыяльныя сеткі. Рэгіёны трэба ажыўляць, бо моладзь адтуль з'язджае ад безвыходнасці, там ёй няма чаго рабіць, няма перспектываў — асабліва ў малых гарадках, пасёлках», — кажа Бонд.

Што да трагедыі ў Стоўбцах, то, на думку Ганны Бонд, пэўны канфлікт там быў, бо не можа хлопчык з нармальнай сям’і, няхай сабе незаможнай і сціплай, знянацку накінуцца на людзей.

«Мне вельмі шкада і бацькоў ахвяраў, і бацькоў нападніка. Гэта вялікая трагедыя не толькі для канкрэтных сем’яў, а страшны ўрок для ўсёй краіны.

Таксама гэтая сітуацыя яшчэ раз паказала, што кожнаму з бацькоў трэба звярнуць увагу на сваё дзіця. У дзетак павінна быць духоўнае выхаванне. Бацькі, разглядзіце чалавека ў сваім дзіцяці, улавіце яго настрой».

Качанава пра трагедыю ў Стоўбцах: Трэба дзяцей адарваць ад камп'ютараў, дзе шмат негатыўнай інфармацыі

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031