Знайсці
14.02.2019 / 13:114РусŁacБел

Пясецкі, Севярынец, Горват, Алексіевіч, Марціновіч — топ продажаў «Акадэмкнігі» на Міжнароднай кніжнай выставе

8—10 лютага ў Мінску прайшла Міжнародная кніжная выстава. Якія ж выданні, прапанаваныя на стэндзе «Акадэмічнай кнігі», выклікалі найбольшую цікавасць наведнікаў? 

Менская трылогія Сяргея Пясецкага

Яблычак. Кніга першая. Пераклад з польскай Віктара Шукеловіча

«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзея разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна ператварыла Менск у прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй на хуткі заробак сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры.

Раман, у якім спалучаюцца гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.

Гляну я ў аконца… Другая кніга. Пераклад з польскай Марыі Пушкінай

Дзеянне рамана ахоплівае перыяд ад ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперыяў і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў.

Ніхто дабром не дасць збаўлення… Кніга трэцця. Пераклад з польскай Віктара Шукеловіча

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» - трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсамі ўжо знаёмых нам герояў - менскіх зладзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.

У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? I чым тады выславілася Камароўка?

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» - кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці.

 

«Гасцініца «Бельгія» Ганна Севярынец

Каханне, Горад і Час — галоўныя героі гістарычнага рамана, прысвечанага адной з самых прыгожых, амбітных, яскравых і трагічных старонак з жыцця беларускай літаратуры.

«Мне важна адзначыць, што ў рамане «Гасцініца «Бельгія» амаль няма мастацкага вымыслу. Я імкнулася аднавіць прастору і час такімі, якімі яны сапраўды маглі быць ад 1925 да 1932 года, і на гэтым няпростым, але захапляльным шляху зразумела, колькі багаццяў хавае ў сабе наш горад. Калі вам, як і мне калісці, падаецца, што Менск — горад без гісторыі, без харызмы, без легенды, не верце сабе. У Менска ёсць усё - мы проста лянуемся ведаць и шукаць», — кажа аўтарка.

 

 

Андрэй Горват. «Прэм’ера»

Дапоўнены наклад кнігі, якую многія чакалі, і якую не ўсе паспелі набыць.

У іранічнай і лірычнай аповесці Андрэя Горвата персанажы стамляюцца быць кардоннымі фігуркамі, стараюцца не патануць у шматслойнасці існавання і вучацца казаць «Je Vis. Я жыву»

 

Вера Савіна «Немен Чеслав»

Кнігу пра славутага музыканта родам з Беларусі складалі больш за два гады. Пошук архіўных фота, паездкі на яго радзіму, дзясяткі(!) варыянтаў дызайну… Вынікам стала кніга-альбом на 136 старонак з 143 здымкамі, што выходзіць да 80-годдзя з дня нараджэння Чэслава Немана.

 

Алексіевіч па-беларуску

У найноўшым беларускім перакладзе апублікаваныя разам пяць кніг першай у беларускай гісторыі лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Святланы Алексіевіч, аб’яднаных у цыкл «Галасы утопіі» 

У вайны не жаночы твар. Пераклаў з рускай Валянцын Акудовіч. - (Галасы утопіі. Кн.1)

Апошнія сведкі. Сіла дзіцячага голасу. Пераклаў з рускай Барыс Пятровіч. - (Галасы утопіі. Кн.2)

Цынкавыя хлопчыкі. Пераклаў з рускай Андрэй Хадановіч. - (Галасы утопіі. Кн.3)

Чарнабыльская малітва. Хроніка будучыні. Пераклаў з рускай Уладзімір Арлоў. - (Галасы утопіі. Кн.4)

Час сэканд-хэнд. Пераклаў з рускай Сяргей Дубавец. - (Галасы утопіі. Кн.5)

 

Віктар Марціновіч. «Ноч»

Новая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на ангельскую мову. Беларускі пісьменнік падрыхтаваў пераклад для выдання на радзіме з разлікам на шырокае кола чытачоў.

Але і пасля завяршэння Міжнароднай кніжнай выставы гэтыя ды многія іншыя беларускія выданні можна знайсці ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72).

РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930