Знайсці
13.02.2019 / 09:071РусŁacБел

Гарадзенец памёр, але яшчэ чатыры гады атрымліваў заробак

Мужчына нават пасля смерці лічыўся работнікам аднаго з гродзенскіх прадпрыемстваў, піша sb.by.

У Кастрычніцкі РАУС Гродна паступіла інфармацыя аб тым, што жыхар горада, які лічыўся памерлым з кастрычніка 2013 года, да восені 2017-га па дакументах з'яўляўся работнікам аднаго з прадпрыемстваў.

У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што на прадпрыемстве дзве «мёртвыя душы». Яшчэ адзін чалавек цягам сямі гадоў лічыўся работнікам фірмы, але не працаваў там. Аказалася, што 60-гадовы дырэктар, жыхар Гродна, аформіў іх на пасады «швачкі-надомніцы», каб забіраць заробкі сабе.

Агульная сума шкоды прадпрыемству ацэньваецца прыкладна ў 12 тысяч рублёў.

За дадзенае злачынства прадугледжана пакаранне да 10 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці, аднак вінаваты так і застанецца беспакараным — паўтара года таму ён памёр.

У сувязі з гэтым Следчы камітэт не пачне крымінальную справу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера