Знайсці
12.02.2019 / 20:4338РусŁacБел

Качанава пра трагедыю ў Стоўбцах: Трэба дзяцей адарваць ад камп'ютараў, дзе шмат негатыўнай інфармацыі

Напад школьніка на настаўніцу і іншых вучняў у Стоўбцах павінен паслужыць сігналам для ўсіх, і асабліва прадстаўнікоў сістэмы адукацыі, — выхаваўчая работа павінна быць у прыярытэце. Пра гэта заявіла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, паведамляе БелТА.

«Быў рэспубліканскі педагагічны савет, прэзідэнт тады расставіў усе акцэнты. Казалі пра падрыхтоўку, выхаванне. І што адбываецца? — задала рытарычнае пытанне Наталля Качанава. — Акцэнт трэба рабіць на выхаваўчую працу. Кожнае дзіця трэба бачыць. Для гэтага ў школах ёсць настаўнік, псіхолаг, сацыяльны педагог, намеснікі дырэктара».

Качанава нагадала пра важнасць уцягвання дзяцей у заняткі спортам, гуртковую дзейнасць.

«Трэба дзяцей адарваць ад камп'ютараў, дзе шмат негатыўнай інфармацыі, каб дзіця не замыкалася ў сабе, было ў калектыве», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Чытайце таксама:

11-класнік, які загінуў у школе ў Стоўбцах, быў актывістам ТБМ, размаўляў па-беларуску і насіў майку з Пагоняй ФОТЫ

Дзесяцікласнік у Стоўбцах напаў з нажом на настаўніцу і аднакласнікаў, двое загінулі

«Цэліў у горла»: сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Стоўбцах, дзе школьнік зарэзаў настаўніцу і вучня

Што было на старонцы Укантакце ў хлопца, які забіў настаўніцу

Сваякі хлопца, якога парэзаў аднакласнік у Стоўбцах, распавялі пра яго стан

«Ну што яму нарабілася? Гэтыя бедныя дзеткі самі ўсё стараюцца». Родная нападніка са Стоўбцаў расказала пра ягоную сям'ю

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера